17 жніўня 2024 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Аляксандры Іванаўны Федасюк (1904–1995), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, удзельніка партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўнага дзеяча
Аляксандра Іванаўна Федасюк нарадзілася 17 жніўня 1904 г. у в. Андронава Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у шматдзетнай сялянскай сям’і. У пачатку Першай сусветнай вайны яе бацька пайшоў на фронт, а неўзабаве маці з чатырма малымі дзецьмі, старэйшай з якіх, Аляксандры, споўнілася дзесяць гадоў, была эвакуіравана ў глыб Расіі, пад Арэнбург.
Аляксандра вучылася ў сярэдняй школе, а па вечарах разам з моладзю збіралася на камсамольскія зборы, на заняткі ўсёнавуча, дзе абмяркоўваліся навінкі літаратуры, агучваліся мары аб будучыні. Калі скончылася вайна, Іван Федасюк адшукаў сваю сям’ю і вырашыў, што час вяртацца на дзедаўскую зямлю.
16 лютага 2018 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Сямёна Андрэевіча Дубовіка (1888–1937), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі
Сямён Андрэевіч Дубовік нарадзіўся 16 лютага 1888 года ў вёсцы Нароўшчына Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Рэчыцкага сельсавета Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1909 годзе ў пошуках лепшай долі эмігрыраваў у ЗША, але там час быў не лепшы — эканамічны крызіс. Эмігранты з Расіі пачалі аб’ядноўвацца ў прафсаюзы, змагацца за свае правы. Малады рабочы за грамадскую дзейнасць быў высланы з ЗША, у канцы 1911 года ў ліку 300 рускіх параходам дастаўлены ва Уладзівасток.